Нягледзячы на тое, што адвакатка Марына Гарбачова спрабавала аспрэчыць у судзе вышэйшай інстанцыі рашэньне судзьдзі Кастрычніцкага райсуду Сяргея Будрэвіча, які пакараў віцебскага актывіста 12-цю суткамі арышту за сьвяткаваньне Дня Волі, спадару Жаляпаву давялося адседзець увесь прызначаны яму тэрмін.

Журналіста Арцёма Сізінцава, пакаранага дзесяцьцю соднямі за асьвятленьне сьвяткаваньня Дня Волі ў Віцебску, ля дзьвярэй ізалятара часовага ўтрыманьня (ІЧУ) сустрэлі родныя і калегі.

Вользе Жураўскай так і не ўдалося пераканаць судзьдзю, што яна ня брала ўдзелу ў акцыі, а толькі здымала відэа для свайго каналу. Суд пастанавіў пакараць блогерку штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

Інцыдэнт здарыўся 27 сакавіка ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе судзьдзя Іна Грабоўская мусіла разьбіраць справу затрыманага напярэдадні журналіста Кастуся Мардзьвінцава. Перад пачаткам працэсу яна заявіла, што хоча праводзіць паседжаньне ў сваім габінэце, а таму нікога на разгляд ня пусьціць.

27 сакавіка былі разгледжаныя справы Віктара Стукава («Свабодны прафсаюз») і Юрыя Бельскага.

Нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады Віцебску забаранілі мітынгі ды шэсьце 25 сакавіка, апоўдні больш за сотню грамадзянаў выйшлі на плошчу Перамогі. Пасьля людзі прайшлі калёнай да помніку князю Альгерду, памятнай дошкі Васілю Быкаву і манумэнта Ўладзімеру Караткевічу, ушанаваўшы кветкамі гэтых знакавых асобаў беларускай нацыянальнай гісторыі.

Пярэдадне 25 сакавіка ў Віцебскай вобласьці, як і па ўсёй краіне, адзначылася беспрэцэдэнтным ціскам з боку праваахоўных органаў на актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Зьвесткі пра выклікі ў міліцыю, затрыманьні, ператрусы паступаюць увесь час.

22 сакавіка заяўнікі мітынгаў і шэсьця на Дзень Волі сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Кастусь Смолікаў сустрэліся з прадстаўнікамі гарадзкіх уладаў. Днём раней яны былі запрошаныя ў габінэт № 108 гарадзкога выканаўчага камітэту, у якім месьціцца аддзел па рабоце з зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў. Як  высьветлілася, на прафіляктычную гутарку.

Полацкі райвыканкам забараніў праводзіць мітынг на плошчы гораду 26 сакавіка а 12-й гадзіне. Заяўку на мерапрыемства падаваў жыхар гораду Яўген Парчынскі. Пра адмову задаволіць заяўку чыноўнікі райвыканкаму паведамілі Яўгену наўпрост у залі выканкаму падчас разгляду гэтай заяўкі. Пісьмовая забарона выдадзеная Парчынскаму за подпісам намесьніка старшыні райвыканкаму.