Былы галоўны інжынер аднаго з дзяржпрадпрыемстваў Віцебска брыў хабар. Прычым неаднаразова. Быў затрыманы сёлета ў сакавіку з доказамі злачынства, атрымліваў другую частку хабару. Агульная сума складала 1700 долараў: спачатку карупцыянер атрымаў большую палову, а падчас перадачы рэшты яго затрымалі. Што ў выніку?

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд г.Наваполацка крымінальную справу, распачатую за атрыманне хабару і крадзеж маёмасці шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Былую дырэктарку  Палаца культуры ААТ «Нафтан» вінавацяць у незаконным атрыманни ўзнагароджанняў «за аказанне садзейнічання ў арганізацыі і правядзенні на пляцоўках установы культуры канцэртаў, спектакляў, іншых тэатральна-відовішчных мерапрыемстваў з удзелам прафесійных калектываў, выканаўцаў і аўтараў, а таксама за дапамогу ў аплаце гэтых паслуг».

Здавалася б, гэтая навіна павінна ўзрадаваць віцяблян: на двух гектарах забрукаванай пляцоўкі з'явіцца хоць нейкая зелянота. Але радасці няма: старэйшыя пакаленні віцяблянаў добра памятаюць і клумбы з ружамі, і альпійскія горкі, і дрэвы рэдкіх парод, якія тут раслі да траўня 2009 года. Пакуль на жаданне тагачаснага старшыні аблвыканкама Аляксандра Косінца зялёныя насаджэнні не знішчылі, ператварыўшы ўтульны куток у «Аляксандр-пляц» - з той пары ў плошчы з'явілася і такая мянушка.

Скочкі (па-руску «блохи») заўсёды лічыліся прыкметай антысанітарыі. Менавіта антысанітарны стан у падвалах стаў прычынай зваротаў жыхароў дома №117 корпус 1 па вуліцы Цітова ў Віцебску да камунальных службаў і ў гарвыканкам. Ад укусаў скочак яны пакутвалі ўсё лета, і з наступленнем восені нічога не змянілася.

У раённым цэнтры прайшла чарговая сесія дэпутатаў райсавета, на якой разглядалася пытанне наконт санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі ў раёне. Актуальнасць гэтага пытання палягае ў тым, што Верхнядзвінскі раён – памежны з тэрыторыяй Еўразвяза, таму варта засцерагацца «завазных інфекцый». І не толькі таму.

Жыхары вуліцы Чкалава ў райцэнтры Лёзна некалькі разоў звярталіся ў службу 115.бел, каб пад вокнамі дома №6 прыбралі некалькі дрэваў, якія нясуць небяспеку – яны старыя, і могуць нарабіць бяды ў ветранае надвор'е. Пасля некалькіх зваротаў дрэвы прыйшлі абследаваць спецыялісты, але здарылася неспадзяванка: аварыйнымі прызналі ўсю алею з 23-х дрэваў. 

Газета «Міёрскія навіны» паведаміла, што супраць «71-летней миорчанки 16 сентября возбуждено уголовное дело по статье 369 «Оскорбление представителя власти». Ранее пенсионерка уже была судима в том числе за подобное преступление. Очередной факт установлен в процессе изучения ее аккаунта в социальной сети». Гэтыя звесткі даюць падставы меркаваць, што крымінальную справу распачалі супраць Эмы Сцепулёнак, былой палітзняволенай, якая ў траўні 2023 года вызвалілася з калоніі, цалкам адбыўшы двухгадовы тэрмін зняволення.

 

Алену Янушкоўскую, блогерку і актывістку, якая была вымушана пакінуць Беларусь, праз суд выпісваюць з адзінага жытла. Справу пра «высяленне без прадастаўлення іншага жыллёвага памяшкання» сёння разбірае суд Віцебскага раёна ( суддзя Таццяна Лабацкая).

Звесткі пра гэта ўключаны ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі. Рашэнне аб прызнанні зместа старонкі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" 25 верасня прызнаў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

30 верасня раённы суд Глыбокага разбіраў тры адміністрацыйныя справы па ч.2 арт.19.11. За «распаўсюд экстрэмізму» ў сацыяльных сетках судзілі ў тым ліку і дэпутатку Залесскага сельскага савета Інну Селезень. Жанчына кіруе прафсаюзнай суполкай сельскагаспадарчага прадпрыемства "Капыльшчына", дзе працуе дыспетчаркай. Пад суд трапілі і дзве кіраўніцы мясцовага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.