Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі апублікавала статыстыку адносна жанчын да міжнароднага свята 8 Сакавіка.

Суд Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 19 лютага за падпіску на «экстрэмісцкае» тэлебачанне аштрафавала на 1000 рублёў маці двух малалетніх дзяцей Таццяну Лапкоўскую.

У філіяле "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" для яго супрацоўнікаў прайшоў навучальны семінар на тэму: "Патрабаванне і прымяненне палажэнняў Дырэктывы Лукашэнкі ад 11 сакавіка 2004 года № 1 аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Пра гэта піша сайт раённай газеты “Лепельскі край”.

Дзмітрый Дзямідаў – ураджэнец Полацка, скончыў той самы ПДУ, дзе калісьці вучылася Наталля Качанава, кіраваў у наваполацку унітарным прадпрыемствам "Жыллёва-рамонтная эксплуатацыйная арганізацыя". Яшчэ адна цікавая падрабязнасць біяграфіі новага старшыні аблвыканкама – у свой час ён быў супрацоўнікам КДБ па Віцебскай вобласці і супрацоўнікам абласнога ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 26 лютага за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 5 сутак кантралёра-касіра Аляксандра Сінкевіча.

Гэта старшыня абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Таццяна Старынская ( ад Чкалаўскай акругі № 5), старшыня абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Валянціна Багатырова (ад Паўднёвай акругі № 7) і сакратар абкама КПБ Артур Церашкоў (ад Білеўскай акругі № 9).

Суддзя суда Верхнядзвінскага раёна Людміла Каваленка 14 лютага за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы аштрафавала на 1200 рублёў Сняжану Савіцкую.

Докшыцкая раёнка «Родныя вытокі» дала слова выкладчыцы ВДУ Яўгеніі Далімаевай, якая называе «чайлдфры» «субкультурай са сваёй ідэалогіяй, у аснове якой – нежаданне мець дзяцей». Выкладчыца называе прыхільнікаў такіх поглядаў «нешчаслівымі людзьмі», якім пад старасць не будзе на каго разлічваць у сэнсе падтрымкі і дапамогі. Лёзненская раёнка «Сцяг перамогі» не надта паглябляючыся ў філасофскія праблемы і маральныя аспекты, наўпрост апелюе да словаў Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што «любая популяризация идей бездетной семейной пары в нашем информационном и культурном пространстве должна пресекаться. Любые вбросы таких завуалированных призывов, равно как и все нетрадиционные веяния — не что иное, как попытка обезлюдить и ослабить государство. Никак не меньше».

Жанчыну завуць Алена Мінчанка, у лютым ёй споўнілася 60 гадоў. Яна актыўная карыстальніца TikTok, дзе і размясціла свой зварот. Паводле спадарыні, яе пенсія складае 340 руб., і яна «з 11 студзеня студзеня ў слязах», бо яе аштрафавалі паводле ч.2 арт. 19.11 КоАП за тое, што яна «паставіла лайк пад карцінкай, дзе чалавеку жадалі Царства Нябеснага». Найхутчэй, жанчына зрабіла гэта на адным з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім. Яна звярнулася ў суд, каб ёй дазволілі сплаціць штраф у растэрміноўку. Судовы разгляд яе заявы адбыўся 4 сакавіка, вынік пакуль не вядомы.

Суддзя суда Бешанковіцкага раёна Кацярына Максімовіч 8 лютага за захоўванне відэапрадукцыі "экстрэмісцкага" характару аштрафавала на 1000 рублёў індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага.