У Наваполацку сябры «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» актывізавалі збор подпісаў у межах кампаніі «За якасную мэдыцыну». «Мы правялі чарговы збор подпісаў за будаўніцтва паліклінікі ў новых мікрараёнах гораду. Ужо сабрана каля 350 подпісаў. Наступным крокам будзе перадача гэтых лістоў у выканкам. Пабачым, што яны адкажуць», – распавёў каардынатар БХД па Наваполацку Андрэй Гайдукоў.

Грамадзкія актывісты Полацкага рэгіёну сабраліся 16 сакавіка ў судзе гораду Наваполацку, каб падтрымаць сябра БСДП Аляксея Жалнова (Мілюкова). Аляксей падаў пазоў у суд супраць свайго працадаўцы, Наваполацкага ЛПП №8, для выпатрабаваньня ня выплачанай заработнай платы. У працоўнай дамове Аляксея пазначаная мінімальная заработная плата, аднак яму выплачваюць толькі палову – крыху больш за мільён рублёў.

Адміністрацыйны працэс распачаты ў дачыненьні да мясцовага сельгаспрадпрыемства за забруджваньне адходамі з фэрмы прытоку Лучосы ракі Серакаратнянки ў Сеньненскім раёне.

З 1 красавіка ў Віцебску мусіць застацца адзіны ЖРЭТ, які будзе функцыянаваць на базе Першамайскага ЖРЭТ і стане агульнагарадзкім. У сувязі з гэтым многія жыхары гораду страцяць працу.

Работнікі ААТ «Нафтан» зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў з просьбай разгледзець сытуацыю, якая склалася на прадпрыемстве.

Пасьля месячнага маўчаньня палітзэк Жамчужны даслаў праваабаронцу Леаніду Сьвеціку чарговы ліст. У ім ён паведаміў, чаму вярнуў адпраўлены яму віцебскімі актывістамі прымач, па якім можна было слухаць Радыё Свабоду, як арганізоўваў ў калёніі сустрэчы вязьняў з адміністрацыяй, і пра тое, што ня змог сустрэцца з дырэктарам установы «Рэгіён 119» Аленай Красоўскай-Касьпяровіч.

Пасьля дажджлівай суботы нядзельны дзень масьленічнага тыдня пацешыў месьцічаў добрым надвор’ем і дазволіў адчуць сапраўдную асалоду ад усёй чароўнасьці народных гуляньняў. Старажытная паганская забава, атмасфэру якой пастараліся ўзнавіць арганізатары ў межах «Залатога кальца гораду Віцебску “Дзьвіна”», завяршылася кульмінацыйным спаленьнем саламянага пудзіла Масьленіцы.

Праверку дзейнасьці т.зв. Генэральнага савету па стварэньні грамадзкага аб'яднаньня «За сумленную ўладу» на прадмет парушэньня яго лідэрамі артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу ладзіць Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Калі ў выніку будзе выяўлена, што прыхільнікі «Сумленнай улады» зьдзейсьнілі злачынства, прадугледжанае згаданым артыкулам КК, ім пагражае пакараньне штрафам, арыштам ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 2-х гадоў.

Аксана Юр'ева засталася зусім адна, без бацькоўскай апекі, вельмі рана, калі ёй быў усяго адзін год (тады яе мама была пазбаўленая бацькоўскіх правоў). Па спаўненьні 23-гадовага ўзросту, у адпаведнасьці з заканадаўствам, статус сіраты зь яе быў зьняты. Цяпер Аксане – 29, але ейнае жыцьцё па-ранейшаму не наладжанае: блізкімі людзьмі і сям'ёй абзавесьціся не атрымалася, а жытло, якое гарантуе сіротам дзяржава, ёй не далі.

Суд Наваполацку 10 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу сябра БСДП Аляксея Жаўнова (Мілюкова) і прызнаў яго вінаватым у абразе намесьніка начальніка лячэбна-працоўнага прафілякторыя № 8 Яўгена Гуцула. Нягледзячы на тое, што паказаньні сьведкаў – супрацоўнікаў ЛПП – не пацьвердзіліся аўдыёзапісам, які прагучаў у судзе, судзьдзя Зінаіда Балаболава пакарала Жаўнова штрафам за парушэньне артыкулу 23.5 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.