Аляксандр Зарэцкі, пастар з Навалукомля, не выйшаў на волю: яму прысудзілі другі арышт запар
Пастара евангельскай царквы Аляксандра Зарэцкага затрымалі 22 лютага, і першы арышт на 15 сутак яму быў прысуджаны суддзёй суда Чашніцкага раёну Ірынай Кручынінай за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх матэрыялаў». А ўжо 5 сакавіка суддзя Ала Смірнова пакарала яго арыштам на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пікетам улады палічылі пропаведзь пастара падчас аднаго з богаслужэнняў.
Жанчын Віцебшчыны хвалююць рост коштаў і праблемы з медычным абслугоўваннем. А таксама міжнародная абстаноўка
Віцебскае аддзяленне Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў падзялілася з гарадской газетай «Витьбичи» вынікамі анлайн-апытанняў, якія дэманструюць стаўленне жанчын да розных аспектаў жыцця. Так, кошты на прадукты і тавары першай неабходнасці лічаць самай важнай праблемай 55% адсоткаў апытаных жанчын, а тарыфы на камунальныя паслугі хвалююць кожную чацвёртую рэспандэнтку. Фінансавую стабільнасць і дабрабыт як адзін з жыццёвых арыенціраў выдзяляе кожная трэцяя жанчына.
У Віцебску затрыманы самадзейны музыка Аляксей Нябоська. Міліцыянты змусілі яго спяваць дзяржаўны гімн
На Тэлеграм-канале, блізкім да віцебскіх сілавікоў, з'явілася «пакаяльнае» відэа з мужчынам, які кажа пра сябе: «Я той с амы Лёха Павук». Гэта творчы псеўданім Аляксея Нябоські – вулічнага музыкі, выканаўцы песень, якія сталі папулярнымі пасля 9 жніўня 2020г. У тым самым «пакаяльным» відэа затрыманы распавядае і пра тое, што на сваім youtube- канале выкладаў відэазапісы ўласных выступаў, а таксама відэаролікі з фрагментамі масавых мірных пратэстаў. Паводле словаў самога Аляксея Нябоські, яго затрымалі «за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Дырэктарку прафліцэя Ірыну Кісялёву, уганараваную званнем "Жанчына года-2021", асудзілі за перавышэнні службовых паўнамоцтваў і злоўжыванні імі
Дырэктарка полацкага прафліцэя сельгасвытворчасціІрына Кісялёва – адна з тых, каго афіцыйныя СМІ савілі ў прыклад, галоновае міністэрства ўзнагароджвала граматамі і падзякамі, а ўлады шанавалі за адданую працу. Але «адданая» - не абавязкова «чэсная». Следчыя высветлілі, што жанчына неаднаразова здзяйсняла махінацыі з заробкамі сваіх падначаленых і выкарыстоўвала службовае становішча ва ўласных інтарэсах. 28 лютага ў судзе Полацка і Полацкага раёна агучылі вырак Ірыне Кісялёвай: пазбаўленне волі на тры гады з адтэрміноўкай на два гады. А таксама яе пазбавілі права займаць кіраўнічыя пасады цягам пяці гадоў.
За «экстрэмізм» у сацсетках улады арыштавалі інжынера
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 26 лютага падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкія» публікацыі арыштавала на 15 сутак інжынера-канструктара канструктарскага аддзела 72 ААТ "Вымяральнік" Аляксея Сабурава.
На Віцебшчыне жыве каля 55% жанчын
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі апублікавала статыстыку адносна жанчын да міжнароднага свята 8 Сакавіка.
Улады за «экстрэмізм» пакаралі жанчыну з Верхнядзвінску
Суд Верхнядзвінскага раёна Таццяна Кукліна 19 лютага за падпіску на «экстрэмісцкае» тэлебачанне аштрафавала на 1000 рублёў маці двух малалетніх дзяцей Таццяну Лапкоўскую.
Пра ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны гаварылі на Лепельшчыне
У філіяле "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат" для яго супрацоўнікаў прайшоў навучальны семінар на тэму: "Патрабаванне і прымяненне палажэнняў Дырэктывы Лукашэнкі ад 11 сакавіка 2004 года № 1 аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны". Пра гэта піша сайт раённай газеты “Лепельскі край”.
Старшынём Віцебскага аблсавета абраны Дзмітрый Дзямідаў, былы старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Дзмітрый Дзямідаў – ураджэнец Полацка, скончыў той самы ПДУ, дзе калісьці вучылася Наталля Качанава, кіраваў у наваполацку унітарным прадпрыемствам "Жыллёва-рамонтная эксплуатацыйная арганізацыя". Яшчэ адна цікавая падрабязнасць біяграфіі новага старшыні аблвыканкама – у свой час ён быў супрацоўнікам КДБ па Віцебскай вобласці і супрацоўнікам абласнога ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады арыштавалі работніка гандлю
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 26 лютага за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 5 сутак кантралёра-касіра Аляксандра Сінкевіча.