24 ліпеня ў памяць старшыні калгасу «Заклік» Антона Рамашкі зь вёскі Рашоткі Віцебскага раёну, Бараўлянскага с/с да мэмарыяльнага крыжа ва ўрочышчы Хайсы актывісты прымацавалі шыльду з надпісам: «Рамашка Антон Іванавіч. Бязьвінная ахвяра сталінскага тэрору».

Цягам тыдня сябры грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» ўсталявалі ў лясным масіве побач з аднайменнай вёскай 16 крыжоў у памяць ахвяраў сталінскага рэжыму. Ініцыятыву актывістаў падтрымалі і неабыякавыя мясцовыя жыхары, якія даўно ведалі пра расстрэлы людзей у другой палове 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя ля вёсак Хайсы і Дрыкольле.

Сустрэча прадстаўнікоў улады з грамадзянамі, якія выказалася за ўсталяваньне памятных крыжоў на месцы масавых пахаваньняў ля вёскі Хайсы і падпісаліся за гэта пад зваротам да старшыні аблвыканкаму, адбылася ў залі Мазалаўскага сельскага выканкаму 31 траўня.

Апублікавана ў Дзяржава

На мінулым тыдні вайскоўцы 52-га пошукавага батальёну скончылі працу па эксгумацыі неідэнтыфікаваных парэшткаў з ускрытых чорнымі капальнікамі пахаваньняў у лясным урочышчы ля вёскі Хайсы. Аднак грамадзкія актывісты кажуць пра новыя знаходкі ў расстрэльным лесе.

Актывісты перакананыя, што толькі рэчавыя доказы могуць аспрэчыць афіцыйную вэрсію пра «пахаваньне ахвяраў вайны» ля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Калі гэтая вэрсія знойдзе фактычнае абвяржэньне, то мясцовым уладам давядзецца прызнаць, што ў лесе каля вёскі Хайсы знаходзіцца пахаваньне ахвяраў сталінскага тэрору.

У выпадку вызначэньня прозьвішча канкрэтнага чалавека, можна было б дэталізаваць час пахаваньня і паставіць канчатковую кропку ў спрэчках прыхільнікаў двух супрацьлеглых поглядаў. Як вядома, чыноўнікі схіляюцца да вэрсіі, што ў лесе пад Хайсамі ляжаць ахвяры фашыстаў, а грамадзкія актывісты перакананыя, што людзі, пахаваныя тут, былі забітыя за часамі сталінскіх рэпрэсіяў.

Апублікавана ў Рознае

Подпісы да старшыні аблвыканкаму зьбіраюцца ў вёсках Хайсы і Дрыкольле. Віцебскія актывісты не губляюць надзеі на тое, што кіраўніцтва вобласьці дасьць дазвол на ўсталяваньне памятнага крыжа на месцы масавых расстрэлаў недалёка ад вёскі Хайсы.

Калі грамадзкасьць не запатрабуе праўдзівага расьсьледаваньня, парэшткі рэпрэсаваных ізноў пахаваюць як ахвяраў фашыстаў, упэўненыя актывісты аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы».

Аршанскія актывісты «Гавары Праўду» і неабыякавыя жыхары гораду вырашылі на сумеснай сустрэчы, што неабходна ўсталяваць памятныя знакі ў месцах, дзе праводзіліся расстрэлы ахвяр масавых рэпрэсіяў 1931-1941 гадоў.

У сёньняшнім стане лес, зьнявечаны сьвежымі раскопамі на вялікай плошчы, нагадвае месца жахлівага, наўмыснага зьдзеку з памяці бязьвінных ахвяраў сталінскіх катаў. Груды чалавечых костак і чарапоў вакол ямінаў – выяўны дыягназ, пастаўлены мясцоваму кіраўніцтву і грамадзкасьці, якая ў асноўнай сваёй масе не патрабуе ад уладаў ушанаваць ахвяраў і пакараць злачынцаў.

Апублікавана ў Рознае