Палітзняволеная Юлія Кашаверава папрасіла аб памілаванні
Палітзняволеная Юлія Кашаверава, асуджаная на паўтара года калоніі паводле ч.1 арт. 339 КК (Хуліганства), накіравала ў так званы "Круглы стол дэмакратычных сіл" (КСДС), які ўзначальвае Юрый Васкрасенскі, прашэнне аб памілаванні. Пра гэта паведаміў яе бацька.
Праваабаронцы тлумачаць, што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду
"Хатняя хімія", "хімія", пазбаўленне волі... За апошнія месяцы беларускія суды выносяць мноства прысудаў па палітычных крымінальных справах. Судзяць за актыўны ўдзел у мірных акцыях пратэсту, нібыта гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і службоўцаў унутраных войскаў, масавыя беспарадкі, абразу прэзідэнта і службовых асобаў. Для многіх з тых, хто апынуўся на лаве падсудных, і іх сваякоў – гэта першы такі вопыт.
Што варта ведаць пра спатканні з вязнямі?
Колькасць палітычных зняволеных у Беларусі павялічваецца практычна з кожным днём, таксама як і колькасць асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах. Для шматлікіх людзей, якія апынуліся на лаве падсудных у поствыбарчы перыяд, і для іх блізкіх гэта — першы досвед. Якія віды і правілы правядзення спатканняў існуюць на розных этапах крымінальнага пераследу, хто і як выдае на іх дазвол — у матэрыяле ПЦ "Вясны".
Да Бабарыкі не пускаюць адваката. У калоніі тлумачаць, што ён заняты на працы
"Сёння, 2 жніўня, у 9 гадзін раніцы адвакат Наталля Мацкевіч прыехала да Віктара Бабарыкі ў ПК №1 у Наваполацку, каб аказаць юрыдычную дапамогу. Начальнік калоніі паведаміў, што спатканне да 17.00 немагчымае, бо Віктар Бабарыка на працы і зняць яго з яе нельга", - паведаміў телеграм-канале Бабарыкі ў панядзелак 2 жніўня.
Павіншуйце з народзінамі Алеся Юркойця!
У пятніцу 23 жніўня дзень народзінаў адзначае краязнаўца, асьветнік і папулярызатар беларускай культуры і мовы Алесь Юркойць. У 2017 годзе ён быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня па справе мытнікаў і адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі “Віцьба”. Сваёй віны Юркойць не прызнаў. Беларускі ПЭН-цэнтар заклікае павіншаваць зьняволенага са сьвятам.
Палітвязень Жамчужны: Спадзяюся, чарговая ізаляцыя ў ШІЗА будзе нядоўгай
“21 траўня завяршыўся 3-месячны ПКТ. Наперадзе – 2-3 месяцы ШІЗА, таму перапіска можа ўскладніцца”, – піша з горацкай калёніі №9 віцебскім праваабаронцам палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Праз год пасьля турмы. Споведзь японца – былога вязьня “Віцьбы-3”
Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэньне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасьля вызваленьня Даічы дзеліцца сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.
У калёніі “Віцьба-3” пратэставалі асуджаныя па арт. 328 – камэнтар праваабаронцы
На тэлеграм-канале NEXTA зьявілася інфармацыя, што на днях у папраўчай калёніі №3 пад Віцебскам асуджаныя паводле артыкулу 328 КК адмовіліся выйсьці на сьняданак у знак пратэсту, бо ім забаранілі разьлічвацца адзін з адным цыгарэтамі. 22 сакавіка маці аднаго з асуджаных і праваабаронца Андрэй Бандарэнка пабывалі ў калёніі і расказалі, што насамрэч адбылося, піша TUT.BY.
Японскі мастак Даічы Ёшыда 22 траўня выйдзе на волю зь віцебскай калёніі
Тэрмін пакараньня японскага мастака Даіча Ёшыда зьменшаны да 1 году 9 месяцаў зьняволеньня. Даічы Ёшыда выйдзе на волю 22 траўня. Пра гэта сям’я зьняволенага паведаміла Радыё Свабода.
Для падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў ІСН, арганізавалі экскурсію ў калёнію
Ініцыятарамі экскурсіі ў папраўчую ўстанову Дэпартамэнту адбываньня пакараньняў Рэспублікі Беларусь, разьмешчаную ў пасёлку Віцьба, выступілі пракуратура Віцебскага раёну і інспэкцыя па справах непаўналетніх Віцебскага РАУС.