Знікла сувязь з журналісткай Жаннай Івановай (Жалевіч). Верагодна, яна затрыманая
Учора, 15 лістапада, у Першамайскім РАУС яе пазнаёмілі з адміністрацыйным пратаколам, складзеным за парушэнне артыкула 24.23 КоАП за несанкцыянаванае пікетаванне. Жанну Іванову збіраліся ўтрымліваць да суду ў ІЧУ, аднак тамтэйшыя лекары не пагадзіліся прыняць жанчыну з сур’ёзным хранічнымі хваробамі. Яна вярнулася дахаты, але сёння ранкам напісала з Фэйсбуку, што да яе ў кватэру «ломяцца невядомыя».
Жанну Іванову (Жалевіч) будуць судзіць 18 лістапада
Затрыманую ранкам віцебскую журналістку паспелі апытаць у міліцыі і нават адвезці ў ІЧУ. Аднак адтуль яе вызвалілі праз складанасці са здароўем і неабходнасць прымаць лекі, якіх у ІЧУ няма. Адпусцілі жанчыну пад падпіску пра тое, што яна добраахвотна з’явіцца ў суд Першамайскага раёну, дзе яе будуць судзіць па артыкуле 24.23 КоАП за несанкцыянаванае пікетаванне.
Затрымана віцебская журналістка Жанна Жалевіч
15 лістапада яе праз тэлефон выклікалі на гутарку ў райаддзел Першамайскага раёну. На пытанне, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт параіў: “Вазьміце на ўсялякі выпадак”. З гэтага Жанна Жалевіч яшчэ напярэдадні зрабіла выснову, што пасля візіту на волі яна можа апынуцца на адразу. З карткай тэлефоннай размовы жанчыне стала зразумелым, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі допісы “са сцягам” і “з надпісамі” – так патлумачыў супрацоўнік міліцыі.
Суд арыштаваў актывіста Генадзя Бярдзенёва на 30 сутак
Генадзя затрымалі 10 лістапада ў Полацку. Ён нядаўна прыехаў з Польшчы, дзе працаваў апошнія тры месяцы і збіраўся ў бліжэйшыя дні зноў вярнуцца назад.
Вользе Брыцікавай накінулі новы арышт. Да таго яна абвесціла галадоўку
Сёння, 11 лістапада над старшынёй незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгай Брыцікавай адбыўся чарговы суд. Яе абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» (арт. 24.23 КаАП).
У Полацку затрыманы грамадскі актывіст Генадзь Берданеў
Даўней ён быў адным з лідараў прадпрымальніцкага руху, і хаця памяняў профіль дзейнасці, па-ранейшаму цікавіцца навінамі ў гэтай сферы і мае шмат знаёмых. Калі ў Полацку 26 кастрычніка сілавікі прыйшлі з ператрусам да прадпрымальніцы Таццяны Шостак, былы калега якраз быў у яе ў гасцях. Міліцыянты заявілі, што з кватэры Шостак знікла сім-карта, і прыйшлі ўжо да Берданевых.
У Полацку затрымалі сына Вольгі Брыцікавай, якая адбывае 15 сутак па арт. 19.11 КаАП
Старшыню пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу на ААТ «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Назаўтра з войска вярнуўся яе сын Ягор, які прадстаўляў інтарэсы маці на судзе 3 лістапада. Вольгу Брыцікаву пакаралі арыштам нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Вольгу Брыцікаву чарговы раз асудзілі на 15 сутак
Старшыню пярвічнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. На трэці дзень па затрыманні яе асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП). Гэта ўжо шосты арышт сёлета: вясной гэтага году Вольга Брыцікава правяла за кратамі 75 сутак без перапынку. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле 24.23 – нібыта за несанкцыянаванае пікетаванне.
Полацкі суд арыштаваў прадпрымальніцу на 30 сутак, за спробу перадаць калектыўны зварот мясцовым уладам
У Полацку ў сераду 26 кастрычніка была затрымана ІП Таццяна Шастак, якая збіралась перадаць старшыні Наваполацкага гарвыканкаму Дзмітрыю Дзямідаву петыцыю ад мясцовых бізнісоўцаў. У звароце прадпрымальнікі прасілі ўлады растлумачыць ім як працаваць у новых умовах з цэнаўтварэннем.
У Мінску затрымалі аршанцаў. Іх арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле і завялі крымінальную справу
У беларускай сталіцы затрымана пара з Оршы - Марыю Яшчанку і Рамана Цыганкова. У дзень затрымання яны былі арыштаваныя судом на 14 сутак кожны за нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне. Цяпер яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, які размешчаны на вул. Акрэсціна ў Мінску. І Марыя, і Раман маюць хранічныя захворванні, але кіраўніцтва ЦІПа адмовіла сваякам перадаць ім ежу, лекі і цёплыя рэчы.