У Оршы ідзе грамадскае абмеркаванне ўстаноўкі флагштока, пляцоўку пад які ўжо рыхтуюць
Грамадскае абмеркаванне абвясцілі ўжо пасля таго, як у Парку герояў пачалі знішчаць дрэвы пад новы гарадскі аб'ект. Як і варта было чакаць, адным флагштокам гарадскія ўлады вырашылі не абмяжоўвацца. Як і ў Віцебску, тут хочуць абсталяваць асобную плошчу «для ўрачыстых цырымоній і экскурсій турыстаў». У матэрыялах, прадстаўленых для абмеркавання, гаворыцца, што мэта яе стварэння «заключается в повышении патриотического воспитания у населения г. Орши и увеличении значимости государственных символов путем возведения флагштока на территории Парка Героев».
Дзеля ўсталявання флагштока з дзяржаўным сцягам у Оршы знішчаюць дрэвы
Трэнд на ўсталяванне канструкцый пад вялізны дзяржаўны сцяг дайшоў і да Оршы. Прычым падобна, што адным флагштокам справа не абыйдзецца: у парку каля аршанскага Кургана Славы ўжо спілавалі некалькі ліп. Найверагодней, што пад ідэю з флаштокам тут абсталююць цэлую пляцоўку за бюджэтныя грошы. Прынамсі, у Віцебску зрабілі менавіта так.