У Наваполацкім ЦІПе ён знаходзіцца з 15 чэрвеня.Паводле апошняй пастановы суддзі Зінаіды Балаболавай, ягоны арышт мае расцягнуцца на 2 месяцы – да 14 жніўня. У гарадскім судзе Наваполацку яго чацвёрты раз прызналі вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП – за рэпост з «экстрэмісцкага» канала. Праваабаронцам стала вядома, што два ранейшыя арышты актывісту былі прысуджаныя нават не за рэпосты, а толькі за падпіску на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы.

Віцебскі абласны суд 14 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Полацкі яўрэйскі культурны цэнтр". Без малога 30 гадоў сябры гэтай арганізацыі садзейнічалі развіццю яўрэйскай культуры. Ініцыятарам закрыцця грамадскай арганізацыі стала кіраўніцтва Упраўлення юстыцыі па Віцебскай вобласці. Такім чынам, магчыма, уладамі дадзены старт працэсу разгрому габрэйскага сацыяльна-культурнага асяроддзя на Віцебшчыне.

Дзень народзінаў у палітзняволенага апазіцыйнага палітыка будзе 12 жніўня. Мікалай Статкевіч вымушаны сустрэць сваё свята ў глыбоцкай калоніі, увогуле ж за кратамі ён знаходзіцца больш к 790 дзён. Ён быў затрыманы 31 траўня 2020 г. па дарозе на Камароўскі рынак у Мінску, дзе ён збіраўся наведаць перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. 14 снежня 2021 г. яго асудзілі на 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).

Апублікавана ў Палітвязьні