У Наваполацку 11 кастрычніка адбыўся ўжо трэці суд над Ганнай Тукавай. Цяпер міліцыя паставіла ёй у віну «пікетаванне» ў інстаграме выявамі украінскага сцяга. Справу па двух пратаколах па адміністратыўнаму артыкулу 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) разгледзела суддзя Зінаіда Балаболава.  Пасля разгляду матэрыялаў справы, суддзя прызначыла Ганне штраф у памеры 3200 рублёў.

У парушэнне дзейнага заканадаўства ўлады Віцебскай вобласці прыцягнулі значную колькасць маладых людзей да выканання сельскагаспадарчых работ. Больш за 2,2 тыс. студэнтаў і навучэнцаў прымусова ўдзельнічаюць у зборы агародніны і садавіны, уздыме лёну і іншых складаных і цяжкіх работах. Вяртанню да практыкаў прыцягнення маладзі да працы ў вёсцы энергічна спрыяе Віцебскі абласны камітэт БРСМ. 

Апублікавана ў Правы дзіцяці

У віцебскім садку-яслях №58 праводзілі «патрыятычнае мерапрыемства». Прынамсі, так вызначае фармат імпрэзы гарадская газета «Віцьбічы». Аўтар Ганна Ляонькіна падкрэслівае: «дети пришли красивые и нарядные», «рассказывалі стихотворения на белорусском языке, пели и вместе с воспитателями, используя главный реквизит – синие полотна, исполнили танец «Васильковое небо». Таксама для сярэдняй і старэйшай груп правялі віртуальную экскурсію па Віцебску і сустрэчу з памочніцай пракурора гораду Вольгай Шведавай.

Апублікавана ў Дзяржава

Арцём Касач – жыхар Віцебску, асуджаны на 1,5 года «хіміі» за абразлівы каментар «ВКонтакте» пад пастом пра чыноўніка Сяргея Сташэўскага, які прымушаў сябраў выбарчай камісіі падрабляць пратаколы. Яго прызналі вінаватым паводле па арт. 369 Крымінальнага Кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады)Тэрмін зняволення ён адбыў поўнасцю. Прычым спачатку яму прысудзілі паўтара года «хатняй хіміі», аднак пасля пратэсту пракурора Віцебскі абласны суд змяніў пакаранне на паўтара гады зняволення ў папраўчай установе адкрытага тыпу (звычайная «хімія»).

Апублікавана ў Палітвязьні